Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З мэтай выхавання павагі да гісторыі, культурнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыі беларускай мовы, пашырэння кругагляду вучняў з 19.09.2022 па 23.09.2022г. у школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” . Дэвізам тыдня сталі словы Яўгеніі Янішчыц: “Дык калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску”.

Гэтыя словы былі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.

Пачаўся Тыдень беларускай мовы і літаратуры з Рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі.

У бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава, прысвечаная знакамітым землякам “Майстры слова”.

На наступны дзень была праведзена экскурсія ў этнаграфічны куток для вучняў 5 “А” класа пад назвай “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Быў арганізаваны праглядбеларускамоўных пастановак (анлайн) Янка Купала “Паўлінка”, Аляксей Дудараў “Вечар”.

Вучні 9 “Б” класа наведалі бібліятэку, дзе прымалі ўдзел у мерапрыемстве “Вершы ў рытме сэрца”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову?” садзейнічаў беражлівым адносінам да нацыянальнай мовы народа.

На працягу тыдня праводзілася акцыя “Размаўляем па-беларуску”.

Марафон “Мова родная- мова модная” падарыў настаўнікам і вучням незабыўныя мелодыі беларускіх песень.

Незабыўным і каларытным стаў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Беларуская нацыянальная кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення, пазнаёміць вучняў з беларускай культурай і багатымі беларускімі звычаямі і традыцыямі.

Такiя мерапрыемствы будуць і далей цiкавыя вучням i настаўнiкам не толькi таму, што яны нясуць вялiкi навучальны патэнцыял, а яшчэ i таму, што яны прывiваюць любоў да нашай роднай мовы.

Цэлы тыдзень ва ўстанове панавала святочная атмасфера.

Фота з мерапрыемств тут