Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2020

"Размаўляй, пішы, твары па-беларуску"

З  17.02.2020 па  22.02.2020  у школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры  пад дэвізам "Размаўляй, пішы, твары па-беларуску".

Пачаўся тыдзень з выставы  калажоў  і  насценных газет “Юбіляры 2019-2020 н.г.”, у якой прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

Фото з выставы тут

У аўторак прайшла акцыя  “Далучыся да мудрасці продкаў”. Вучні на працягу дня  на перапынках адгадвалі беларускія  народныя загадкі. 

Фото з мерапрыемства тут

У гэты ж дзень у 8 “А” класе прайшла інтэрактыўная гульня “Беларуская мазаіка” , якую правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Стрэмаус Г. У.

Фото з мерапрыемства тут

На працягу тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі адкытыя ўрокі: у 5 “Б” класе  “Якуб Колас “Дарэктар” (Стрэмаус Г. У.), у 6 “В” класе “Лявон Случанін “Рагнеда” (Федаровіч Я. С.), у 6 “Б” класе “Паводзіны – гэта люстэрка, у якім кожны паказвае сваё аблічча”(паводле казкі Уладзіміра Караткевіча “Жабкі і чарапаха”) ( Краўчук М. В.), у 5 “В” класе “Зычныя гукі” (Кухарава І. К.).

Фото з мерапрыемства тут

Цікава і змястоўна, з песнямі, танцамі і гульнямі,  у пятніцу прайшлі беларускія вячоркі, арганізаваныя Краўчук М. В., у якіх прынялі ўдзел не толькі вучні 6 “Б” класса, але  і іх бацькі.

Фото з мерапрыемства тут

У суботу для вучняў 6 класаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Федаровіч Я. С. правяла квэст-гульню “Беларуская скарбонка”.

Фото з мерапрыемства тут

Закончыўся тыдзень паэтычнай  вечарынай “Я – сын зямлі, нашчадак  хлебаробаў”, прысвечанай  85-годдзю Рыгора Барадуліна, у рамках якой прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў славутага беларускага паэта. У конкурсе перамагла вучаніца 4 “В” класа Лунцэвіч Валерыя.

Фото з мерапрыемства тут